October 26th, 2014

L. Z.

Ня тое, каб шмат :)

Калі ўлічыць, што пару апошніх месяцаў дзейнічалі строгія забароны ад адной Прынцэсы!, дзень прайшоў ня дрэнна :).

Паспытаў надта дзіўнага віна Rabl Blauer Zweigelt 2009 Vinum Optimum. Для звычайнага ўспрыяцьця, як нешта з добрай ізабэлы (я разумею, што гэта нонсэнс, але савецкі факт :) ) зьмяшалі з ардынарным бардо. Вельмі дзіўны гэты цвайгельт, ніколі раней ня піў віна з гэтага гатунку вінаграду, старая лаза можа нечага і дадае, але дзіўныя ўражаньні не пакідаюць. Наўрацьці буду надалей ужываць, аднак паспрабую, што яшчэ гэты аўстрыйскі вытворца робіць на сваіх вінаградніках. Гэта ня шэрагі шэрагаў бардоскіх балотных напояў.

Ды патрапілася нейкая выбраная кава ад Фрэшэнэ — Freixenet Cava Elyssia Gran Cuvée Brut. Ня дрэнна, даволі цікавы кветкавы пах, лёгкі мёд без цукровасьці, ад раньніх вясновых пялёсткаў, белы і духмяна-палявы разнаквецьцем. Без нацягу заменіць ардынарныя францускія шампанскія.