Ліцьвінскі Зубр (l_z) wrote,
Ліцьвінскі Зубр
l_z

Ня тое, каб шмат :)

Калі ўлічыць, што пару апошніх месяцаў дзейнічалі строгія забароны ад адной Прынцэсы!, дзень прайшоў ня дрэнна :).

Паспытаў надта дзіўнага віна Rabl Blauer Zweigelt 2009 Vinum Optimum. Для звычайнага ўспрыяцьця, як нешта з добрай ізабэлы (я разумею, што гэта нонсэнс, але савецкі факт :) ) зьмяшалі з ардынарным бардо. Вельмі дзіўны гэты цвайгельт, ніколі раней ня піў віна з гэтага гатунку вінаграду, старая лаза можа нечага і дадае, але дзіўныя ўражаньні не пакідаюць. Наўрацьці буду надалей ужываць, аднак паспрабую, што яшчэ гэты аўстрыйскі вытворца робіць на сваіх вінаградніках. Гэта ня шэрагі шэрагаў бардоскіх балотных напояў.

Ды патрапілася нейкая выбраная кава ад Фрэшэнэ — Freixenet Cava Elyssia Gran Cuvée Brut. Ня дрэнна, даволі цікавы кветкавы пах, лёгкі мёд без цукровасьці, ад раньніх вясновых пялёсткаў, белы і духмяна-палявы разнаквецьцем. Без нацягу заменіць ардынарныя францускія шампанскія.
Tags: віно шумячае, чырвонае сухое марачнае віно
Subscribe

  • Шампаністае

    Бардо з Мэдока дапітае, сканчана, нават, пасрэднае шумячае віно, а замоўленага празь інтэрнэта (у Беларусі, нейкія, варожыя цэны, мільён 200,…

  • Solar de Becquer Reserva 1999

    Тып віна: чырвонае сухое марачнае віно Градус алькаголю: 13% Назва: Solar de Becquer Краіна: Гішпанія Вінная правінцыя: Рыёха /…

  • Marques de Monistrol Brut

    Тып віна: шумячае “Савецкая клясыфікацыя”: “шампанскае” Градус алькаголю: 11,5% Назва: Marques de Monistrol Brut Краіна: Гішпанія…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments