L. Z.

Ня тое, каб шмат :)

Калі ўлічыць, што пару апошніх месяцаў дзейнічалі строгія забароны ад адной Прынцэсы!, дзень прайшоў ня дрэнна :).

Паспытаў надта дзіўнага віна Rabl Blauer Zweigelt 2009 Vinum Optimum. Для звычайнага ўспрыяцьця, як нешта з добрай ізабэлы (я разумею, што гэта нонсэнс, але савецкі факт :) ) зьмяшалі з ардынарным бардо. Вельмі дзіўны гэты цвайгельт, ніколі раней ня піў віна з гэтага гатунку вінаграду, старая лаза можа нечага і дадае, але дзіўныя ўражаньні не пакідаюць. Наўрацьці буду надалей ужываць, аднак паспрабую, што яшчэ гэты аўстрыйскі вытворца робіць на сваіх вінаградніках. Гэта ня шэрагі шэрагаў бардоскіх балотных напояў.

Ды патрапілася нейкая выбраная кава ад Фрэшэнэ — Freixenet Cava Elyssia Gran Cuvée Brut. Ня дрэнна, даволі цікавы кветкавы пах, лёгкі мёд без цукровасьці, ад раньніх вясновых пялёсткаў, белы і духмяна-палявы разнаквецьцем. Без нацягу заменіць ардынарныя францускія шампанскія.
L. Z.

Шабаны ў гэтым сэзоне

На шабаноўскай пошце модныя назіраньні: хлопец у куртцы Emporio Armani, дзеўка з торбаю Yves Saint Laurent і мужык ў туфлях пад скуру кракадзіла.

Найбольш натуральна выглядаў мужык, відавочна, пры пакупцы ён ня думаў пра кракадзілаў :)
L. Z.

(no subject)

Яшчэ адзін "референт Отдела внешних церковных сношений". Калі ўжо ў іх скончацца "ветераны служб".
L. Z.

Аэрапорт з расейцамі?

Сёньня ў аэрапарту мне настойліва прапаноўвалі таксі. Даехаць да вакзала за тысячу.

— Што, тысячу рублёў шкода? У гэтым аўтобусе будзе ўсе пяцьдзесят [градусаў]!
— Што?
— Тысяча расейскіх рублёў!
— Я беларус, адкуль у мяне расейскія рублі?

Задумаўся :). А я, закінуўшы торбу ў аўтобус, вярнуўся ў аэрапорт за халоднай вадой.