| Ліцьвінскі Зубр ( @ 2009-05-12 02:39:00 |
| Entry tags: | Украіна |
Банкаўская Ўкраіна
Міжнародны аэрапорт Ужгараду (часоў фільма "Міміно" :) вызначыўся такою штукаю, што я ня змог аплаціць білет банкаўскаю карткаю.
— Ой, мы карткі не прыймаем…
— Дык у вас на дзьвярох наклеены налепкі!
— Ой, гэта потым будзе… Вось там праз вуліцу банк ёсьць. Вы білет купляць будзеце?
— Буду, толькі грошы пайду здыму.
— Добра, тады я вам буду выпісваць.
Праз вуліцу я шукаць ня стаў. Таксоўшчык павёз у месца канцэнтрацыі ужгарадзкіх банкаў. Зайшоў у адзін, які выглядаў на сучасны — дызайн, чорнае шкло…
— Я хацеў-бы зьняць грошы з карткі.
(Трохі зьдзіўленая задуменная. Разглядвае картку). — А ў вас картка ў грыўнях?
— ?… Якая розьніца. Не, у эўра.
— Не… Мы ня можам. У вас нейкая чыпавая картка. Мы ня можам. Вось там на вуліцы банкамат, там паспрабуйце.
У іншым банку пачатак размовы паўтарыўся :), (і чаго іх цікавіць, ці ў грыўнях картка?…), толькі грошы ўдалося зьняць.
Вярнуўся ў аэрапорт, купіў білет. Разглядваю нейкую дадатковую квітанцыю — +20 грыўняў. Аказалася — я браніраваў білет :))
===
Кіеў. Некалькі дзён пасьля. Цэнтральны чыгуначны вакзал.
— Я магу аплаціць білет банкаўскаю карткаю?
— А?…
— Карткаю магу білет аплаціць?
— А, не. Толькі кэш!
— Гм… А банкаматы тут дзе ёсьць?
— Ёсьць. Вось тамака.
Банкамат быў недалёка. Скарміў картку. Банкамат думаў-думаў, і выплюнуў яе :). Ані грошай, ані чэка. Засунуў іншую картку. Банкамат паведаміў — што ўзьнікла памылка, ды ізноў выплюнуў картку, а таксама зазначыў, што чэк раздрукаваны быць ня можа (Відаць, у іх скончылася папера :). Але недалёка быў знойдзены іншы. Ён зь першага разу аддаў грошы.
===
Цікава, як яны зьбіраюцца праводзіць чэмпіянат па футболу?…